У Віцебску прэзентавалі навукова-папулярнае выданне “Фестывалі ад А да Я. Фестывальны аматарскі рух Беларусі“

logo
Пятница, 04.06.2021 14:25 | Рубрика: Культура
01955

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылася прэзентацыя навукова-папулярнага выдання Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур “Фестывалі ад А да Я. Фестывальны аматарскі рух Беларусі“.

Гэтая добра ілюстраваная кніга была падрыхтавана паводле падпраграмы “Мастацтва і творчасць” Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі на 2016 — 2020 гады”.

У выданні прадстаўлены больш за 120 прэстыжных міжнародных, рэспубліканскіх, абласных фестываляў і святаў, якія праходзяць у нашай краіне на працягу многіх гадоў.

— Наогул, на Віцебшчыне праводзіцца 50 праектаў, звязаных з народнай культурай. Мы ганарымся тым, што ў гэтым цудоўным выданні адлюстраваны 18 фестываляў і святаў Віцебскай вобласці, з якіх 11 — міжнародныя, — падзялілася на прэзентацыі дырэктар ВАМЦНТ Кацярына Лабука. — Сярод іх такі “старажыл” як фестываль традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, якому ўжо 54 гады, народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах, песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” і іншыя.

Яна таксама адзначыла, што за кожным фестывалем – вялікая праца работнікаў культуры, якія ствараюць гэтыя праекты, апантанасць і майстэрства калектываў народнай творчасці, дзякуючы ім кожнае са святаў мае сваю непаўторную атмасферу. Шмат цікавых матэрылаў па фестывальнаму аматарскаму руху Віцебскай вобласці падрыхтавалі супрацоўнікі ВАМЦНТ. У выданні адлюстравана гісторыя ўзнікнення і станаўлення фестывальнага аматарскага руху на Беларусі, які значна паўплываў на развіццё творчага і выканальніцкага майстэрства аматарскіх калектываў, паказана роля ўстаноў культуры ў адраджэнні і развіцці народных традыцый, прадэманстраваны вопыт лепшых фестывальных праектаў. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталія КРУПІЦА. Фото аўтара.