Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі адбылося ў віцебскай бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча

logo
Пятница, 26.03.2021 15:50 | Рубрика: Культура
02832

26 сакавіка ў бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча ў межах Года народнага адзінства адбылося свята адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі “Обойди весь белый свет, а роднее в мире нет» з удзелам вядомай паэтэсы Тамары Красновай-Гусачэнкі.

Цэнтральным аб’ектам свята стала кніга Тамары Іванаўны “Край родной, любимый”. Вучні 2 “В” ДУА “Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С.Пушкіна” пачыталі напамяць верш, які даў назву гэтаму зборніку, а таксама “А роднее нет”, “Где жыву я – центр Вселенной”, “Здравствуй” і інш., прасякнутыя любоўю і пяшчотай да радзімы, да яе прыроды і традыцый.

Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні “Это родина моя или дальние края?”, у аснову якой ляглі вершы паэтэсы, і, у выніку, прадэманстравалі цудоўныя веды пра прыроду роднага краю.

У выкананні бібліятэкара прагучалі лірычныя вершы Тамары Красновай-Гусачэнкі пра прыгажосць і непаўторнасць прыродных пейзажаў зімой і вясной, летам і восенню, якія былі праілюстраваны музыкай і яркімі карцінамі юных мастакоў – чытачоў біліятэкі.

Паэтэса прадоўжыла тэму вясны і вясновых свят і прачытала аўдыторыі вершы “Мамин праздник”, “Апрель-красавик”, “Когда цветёт сирень”, а таксама вершы з раздела ”Подскажите бабушке..Ударения” кнігі “Детский мир”. Напрыканцы свята Тамара Іванаўна нагадала дзецям пра асноўны сэнс назвы 2021 года – Года народнага адзінства і звярнулася да іх з наказам любіць і берагчы свой родны край, з любоўю і павагай адносіцца да сваіх блізкіх, сяброў, аднаклакснікаў і ўсіх людзей на зямлі. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Галіна Ражноўская, загадчык бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча.