Радыёканал «Культура» знаёміць слухачоў з лепшымі вершамі айчынных паэтаў

logo
Среда, 27.01.2021 15:00 | Рубрика: Культура
01687

У праекце «Прачулым радком» канал «Культура» Беларускага радыё кожны тыдзень прапануе падборкі паэтычных твораў класікаў айчыннай літаратуры, выдатных творцаў XX і XXI стагоддзяў.

З пачатку новага вяшчальнага сезона на хвалях «Культуры» ўжо прагучалі вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўкі, а ў бліжэйшы час слухачы змогуць пазнаёміцца з паэтычнымі радкамі Петруся Броўкі, Сяргея Грахоўскага, Аркадзя Куляшова, Тодара Кляшторнага, Язэпа Пушчы і іншых творцаў.

«Гэта своеасаблівая анталогія беларускай паэзіі, пачынаючы ад радкоў заснавальнікаў найноўшай літаратуры да паэтычных падборак сучасных творцаў, – адзначыў аўтар праекта, намеснік дырэктара канала «Культура», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч. – Многія паэтычныя радкі вядомыя па шматлікіх публікацыях у кнігах і падручніках, але разам з імі прагучаць і творы, менш знаёмыя шырокаму колу чытачоў. Але яны пазначаны высокім майстэрствам, тонкім адчуваннем прыгажосці, кранальным лірызмам».

Праграма «Прачулым радком» выходзіць кожную суботу і нядзелю. Пераслухаць выпускі можна таксама на сайце www.radiokultura.by у аўдыяархіве перадачы.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений