Беларускі тэатр «Лялька» аб’яўляе для сваіх маленькіх гледачоў конкурс малюнкаў па іх любімых спектаклях

logo
Вторник, 24.11.2020 11:31 | Рубрика: Культура
02492

Зімовыя дзянькі – час цудаў, лічаць супрацоўнікі Беларускага тэатра «Лялька». І таму віцебскія лялечнікі вырашылі аб’явіць для сваіх маленькіх гледачоў конкурс малюнкаў па іх любімых спектаклях.

Хлопчыкам і дзяўчынкам прапануюць намаляваць упадабаных герояў або сцэнкі з казачных пастановак тэатра, якія найбольш іх уражылі і запомніліся.

Творчыя работы да 15 снежня можна прынесці у тэатр альбо даслаць па адрасе: 210026, вуліца Пушкіна, дом 2 (з паметкай «Конкурс малюнкаў». Пераможцы атрымаюць запрашальныя квіткі на навагодні спектакль.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by