Коласаўцы запрашаюць на прэм’еру фатастычнай гісторыі «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі»

logo
Вторник, 17.11.2020 15:25 | Рубрика: Культура
02006

Прэм’ерай фантастычнай гісторыі «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» паводле апавядання Габрыэля Гарсія Маркеса Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа адзначыць 21 лістапада свой 94-ты дзень нараджэння. Падзея прымеркаваная да яшчэ адной азначнай даты – юбілею мастацкага кіраўніка Міхася Краснабаева, якому 5 лістапада споўнілася 60 год.

Твор Маркеса – прыклад літаратурнага напрамка магічнага рэалізму, прадстаўніком якога быў пісьменнік, – прасякнуты фантастынай аўрай. П’эсу напісаў беларускі і расейскі драматург, сцэнарыст Андрэй Курэйчык. Пастаноўка Міхася Краснабаева насычана адчуваннем магіі, камедыйнымі, лірычнымі сцэнамі.

Міхась Краснабаеў з'яўляецца таксама і аўтарам музычнага афармлення, мастак-пастаноўшчык – Наталля Лавіцкая-Ярмолава. У спектаклі занятыя Генадзь Гайдук, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка, Цімур Жусупаў, Тамара Краснабаева-Чарняк, Юрась Цвірка, Яўген Бераснеў, Ульяна Ацясава, Пятро Ламан, Раіса Грыбовіч, Святлана Сухадолава, і іншыя.

Пачатак спектакля ў 18.00.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by