Адну з важкіх узнагарод, якія сёлета будуць уручаны на Дні беларускага пісьменства, павязе дадому прадстаўнік Віцебшчыны

logo
Среда, 02.09.2020 08:58 | Рубрика: Культура
02302
Адну з важкіх узнагарод, якія сёлета будуць уручаны на Дні беларускага пісьменства, што 5-6 верасня пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці, павязе дадому прадстаўнік Віцебшчыны. Пастаўскі публіцыст, паэт, краязнаўца Ігар Пракаповіч названы аўтарам лепшай кнігі публіцыстыкі (“Пастаўшчына”) і стаў уладальнікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі-2020.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця фестывалю пройдзе на галоўнай сцэне, дзе і будзе уручана нацыянальная літаратурная прэмія. Нагадаем, яна заснавана ў 2015 годзе Саюзам пісьменнікаў і Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Сёлета да ўдзелу у конкурсе на ўзнагароджанне прэміяй прэтэндавалі 66 аўтараў.
Удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прыме дэлегацыя Віцебшчыны, у склад якой увойдуць члены абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Іх зацікавяць фестываль кнігі, навукова-практычныя канферэнцыі, выставы і тэматычныя пляцоўкі, міжнародны “круглы стол”.
Падчас духоўна-асветніцкага праекту гасцей чакае прэзентацыя міжнароднага фестывалю “Магутны Божа” з удзелам аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча, Магілёўскай гарадской капелы і іншых акадэмічных калектываў.
Чакаецца выстава-вернісаж выяўленчай і паэтычнай творчасці, перфоманс і выступленне салістаў-інструменталістаў. Будуць працаваць разнастайныя тэматычныя пляцоўкі, гандлёвыя рады, канцэртныя пляцоўкі. Адметнасцю стане ўзнагароджванне пераможцаў адкрытага конкурсу журналістаў і блогераў "#Дзень_Беларускага_Пiсьменства2020". 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Святлана ЯКАЎЛЕВА. Фота з адкрытых крыніц.