У Віцебску правялі супрэматычную ноч да 100-годдзя творчага аб’яднання “УНОВИС”, створанага Казімірам Малевічам і яго паплечнікамі

logo
Суббота, 15.02.2020 10:55 | Рубрика: Культура
01916

#SUPREMШТОРМ_ноч — імпрэза пад такой назвай прайшла ў канцэртнай зале “Віцебск” з 13 на 14 лютага. Арт-падзея аб’яднала мастакоў, дызайнераў, музыкантаў, артыстаў, кінарэжысёраў, перформераў, фаершчыкаў, дыджэяў.

У гэты вечар можна было назіраць за арт-батлам паміж мастакамі, сярод якіх былі вядомыя творцы з нашага горада, а таксама супрацоўнікі краязнаўчага музея, студэнты ВДУ і ВДТУ. Яны з нахненнем працавалі над карцінамі на тэму футурыстычнай оперы “Победа над солнцем”, над мастацкім афармленнем якой працаваў Казімір Малевіч. У Віцебску яна была паказана ў 1920 годзе.

У складзе журы працавала ўнучатая пляменніца Казіміра Малевіча Івона Малевіч, якая прыехала ў Віцебск на святкаванне 100-годдзя УНОВИСа.

На вялікай пляцоўцы канцэртнай залы “Віцебск” таксама адбыліся прадстаўленні — супрэматычны небалет, «Уна – дачка Казіміра”, цікавай была выстава-інсталяцыя і перфоманс “Вымярэнне_ Малевіч”, якую падрыхтавалі студэнты тэхналагічнага ўніверсітэта і маладзёжны тэатр “Колесо”, адбыўся і музычны батл. Яркіх замалёвак было шмат.

А завяршыў свята супрэматычный феерверк — вогненная інсталяцыя віцебскага мастака Васіля Васільева.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля ЕРМАКОВА, студэнтка ВДУ імя П.М. Машэрава.