Аб чым прадстаўнікі ўлады і замежных краін гутарылі са Старым Хатабычам на Дні пісьменства

logo
Воскресенье, 03.09.2023 11:25 | Рубрика: Культура
02068

Да старога Хатабыча ў павільён “Віцьбічаў” завіталі намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня абласного Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, паслы замежных краін і іншыя госці нацыянальнага свята.

Стары Хатабыч расказаў ім, што да 85-годдзя з моманту першага выдання любімай многімі пакаленнямі дзяцей казкі “Стары Хатабыч” і да 120-годдзя з дня нараджэння яе аўтара ўражэнца Віцебска Лазара Лагіна абласная бібліятэка праводзіць конкурс ілюстрацый “Малюем чароўны свет Хатабыча”. Работы юных мастакоў са школ мастацта, якія выйшлі ў паўфінал, прадстаўлены ў павільёне “Віцьбічаў”, і за малюнак, што найбольш спадабаўся можна аддаць свой голас.

За гэта Стары Хатабыч можа выканаць любое жаданне, калі яно добрае і ідзе на карысць людзям. Ігар Петрышэнка, Уладзімір Пярцоў, Аляксандр Субоцін, паслы замежных краін ахвотна згадзіліся выбраць самую цікавую і прыгожую дзіцячую работу, а паперкі са сваімі галасамі яны паклалі ў чароўны медны чайнік, які трымаў Стары Хатабыч.

Хто з гасцей нацыянальнага свята яшчэ не завітаў ў павільён “Віцьбічаў”, можа гэта зрабіць і паўдзельнічаць у выбары малюнкаў, якія будуць упрыгожваць горад.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Кацярына ПУЧКОВА. Фота Ганны ЛЯВОНЬКІНАЙ.