Жніво-2022 у Аршанскім раёне з кожным днём набірае новыя тэмпы

logo
Пятница, 05.08.2022 09:42 | Рубрика: За урожай!
01237

На палетках КУСП “Межава-Агра” сёлета шчыруе не зусім звычайны маладзёжны экіпаж камбайнераў. За штурвалам – вопытны аграрый Уладзіслаў Лапцінскі, а побач з ім у памочніках родная сястра Вікторыя.

Для маладой дзяўчыны гэта першы вопыт у ролі хлебароба. Праўда, для будучага рэжысера святаў прымяраць новае амплуа – справа вельмі звычайная і адначасова цікавая. Віка вучыцца ў Беларусім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва, але што такое сельская гаспадарка , праца на зямлі ведае з дзяцінства, бо бацькі ўсё жыццё прысвяцілі гэтай прафесіі. Па іх слядах пайшоў і старэйшы брат Уладзіслаў.

– Я вельмі ганаруся татам і братам, якія не першы год дасягаюць вялікіх поспехаў на жніве, – гаворыць Віка. – Дома толькі і чую размовы паміж імі пра зерне, ураджай, таму мне заўсёды было цікава і самой паспрабаваць гэтага хлеба. Ведаю, што ён нялёгкі, але мяне гэта не пужае. Я работы не баюся.

Уладзіслаў гэта пацвярджае і дадае, што ў тандэме з сястрой яму працаваць вельмі добра, бо яна адказная і старанная. Разумее яго літаральна з паўслова.

У мінулым годзе фамілія Лапцінскіх падчас уборкі ўраджаю гучала шмат разоў. Бацька Валянцін і сын Уладзіслаў былі першымі ў Віцебскай вобласці “тысячнікамі” па намалоце зерня. Ёсць іх і іншыя рэкорды на жніве. У сваёй намінацыі таксама сталі лепшымі на абласных «Дажынках». Цяпер і ў дуэце з сястрой Уладзіслаў імкнецца ўзяць новыя вышыні.

Дарэчы, для самога Уладзіка Лапцінскага сёлетняе жніво ўжо адзінаццатае на ўліку і пятае ў якасці камбайнера. Без перайбольшвання можна казаць, што ён ўжо сапраўдны прафесіянал сваёй справы. І ён вельмі ўдзячны, што свой вопыт набываў побач з татам, які многаму яго навучыў. І самае галоўнае – прывіў любоў да зямлі і сялянскай працы.

– Настрой пазітыўны, і мы настроены на перамогу, – упэўнена гавораць амаль у адзін голас брат з сястрой. – Сям’я Лапцінскіх з тых, хто не згінаецца перад цяжкасцямі, а ўпэўнена ідзе да поспеху. Ураджай – справа агульная і ў ёй моладзь не павінна падвесці.

А мы ў гэтым і не сумняваемся і жадаем хлебаробам багатага ўраджаю.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Настасся ТУРОК. Фота Сяргея Сляпцова.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений