Апошні сімвалічны сноп урачыста зжалі на пшанічных палетках філіяла селекцыйна-гібрыднага цэнтра «Задняпроўскі» ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў». Удзельнікамі незвычайнай дзеі сталі хлебаробы не толькі Аршанскага, але і суседніх раёнаў — Дубровенскага і Талачынскага.
Павіншаваць аграрыяў з завяршэннем жніва прыехалі шаноўныя госці: старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, старшыня рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў і іншыя.
Мікалай Шарснёў шчыра падзякаваў усім, хто быў заняты ва ўборачнай кампаніі.
— Падыходзіць да завяршэння жніво. Упэўнены, кожны, хто мае дачыненне да жніўных работ, ганарыцца тым, што вырасціў хлеб. У гэтым годзе ў Віцебскай вобласці было зроблена ўсё, каб атрымаць больш высокі ўраджай, чым раней, — адзначыў Мікалай Мікалаевіч. — Аднак надвор'е ў чарговы раз нагадала, што мы знаходзімся ў зоне рызыковага земляробства. Толькі Аршанскі раён, адзіны ў гэтым годзе, атрымаў валавы збор вышэй 100 тысяч тон зерня (на 30 жніўня тут намалацілі 115 тысяч тон зерневых). Самую высокую ўраджайнасць мае СВК «Ларынаўка» (Аршанскі раён), яна складае 72,4 цэнтнера з гектара, валавы сбор павялічыўся на 22 працэнты. Таксама сельгаспрадпрыемства «Межава» павялічыла вытворчасць зерня амаль у два разы. А ўсё дзякуючы арганізацыі працы, захаванню тэхналогіі. На свяце апошняга снапа хачу падзякаваць і тым, хто забяспечваў тыл: кухарам, вадзіцелям, аператарам зернесушылак, лабарантам камбінатаў хлебапрадуктаў. Нізкі вам паклон за ваш уклад у агульны каравай!
Старшыня аблвыканкама зрабіў асаблівыя акцэнты на наяўных рэзервах:
— У Аршанскім раёне добрыя землі. У мінулым годзе рэгіён атрымаў поўнае фінансаванне на ўгнаенні, мерапрыемствы па ахове раслін, іншыя патрэбы, аднак некаторыя гаспадаркі не змаглі прадэманстраваць прыбаўку.
Старшыні Аршанскага райвыканкама Ігару Ісачанку Мікалай Шарснёў даручыў прааналізаваць сітуацыю, паколькі ў наступным годзе перад раёнам стаіць задача дасягнуць валавага збору не менш за 150 тысяч тон зерня.
— Мы павінны планамерна рухацца да 200 тысяч тон. У Аршанскім раёне гэта магчыма, — сказаў Мікалай Шарснёў.
Старшыня аблвыканкама ўручыў ганаровыя граматы трактарыс-
там-машыністам і вадзіцелям аршанскіх гаспадарак: Руслану Кашталёву (СГЦ «Задняпроўскі»)? Алегу Ачкоўскаму (СУП «Барздоўка-АГРА»), Віктару Ходасу, Арцёму Есяневічу (КУСП «Межава-Агра»), Уладзіславу Карпушонку (філіял «Смальяны»), Мікалаю Салодкіну (ААТ «Роскі Сялец»); дубровенскіх — Юрыю Кураедаву (ААТ «Баброва-АГРА»), Арцёму Саратокіну, Івану Зайцаву (філіял імя Ю. Смірнова), Аляксею Федарцову, Аляксандру Варанкову (ААТ «Прыдубровенскае»), Мікалаю Міхайлоўскаму (КУСП «Прыдняпроўскі»); талачынскіх — Сергею Спаткаю, Уладзіміру Белахонаву, Яну Чобатаву (УП «Талачынскі Элеватар-Агра»), Дзянісу Хірэвічу, Яўгену Нырцову (ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс»), Артуру Хадневічу (УКСП « Рыдамльскі»).
Гучалі шчырыя віншаванні і словы падзякі і ад старшыні рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалая Лабушава. Ён уручыў ганаровыя граматы Віцебскага абласнога прафсаюза работнікаў АПК. Іх атрымалі адпаведна: інжынер-хімік, дыспетчар, кухар ААТ «Аршанскі КХП» Іна Карпіцкая, Максім Рабцаў, Кацярына Лугаўцова, раздатчыкі абедаў ААТ «Роскі Сялец» і філіяла «Задняпроўскі» Ірына Пранаро-
віч, Таццяна Качаргіна, кухар і раздатчык абедаў КУСП «Прыдняпроўскі» Дубровенскага раёна Ала Іванова, Таццяна Сапсуева, раздатчык абедаў ААТ «Баброва-Агра» Таццяна Кураедава, кухар УКСП «Рыдомльскі» Валянціна Палубінская, раздатчыкі абедаў
ААТ «Коханава-Агра» і ААТ «Друцк-Агра» Надзея Марцінкевіч і Людміла Валентава, тэхнік-лабарант і вагаўшчык УП «Талачынскі Элеватар-Агра» Любоў Бялевіч і Хрысціна Бародзіч.
Музычны падарунак для хлебаробаў падрыхтавала заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева і гурт «Прыгажуні».© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.