Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 358 аб узнагароджанні ордэнам Маці. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены 240 жыхарак рэспублікі — прадстаўніцы розных сфер дзейнасці.
Сярод узнагароджаных прадстаўніцы Віцебшчыны — намеснік дырэктара магазіна “Еўраопт” філіяла таварыства з абмежаванай адказнасцю ’’Еўрагандаль” у Наваполацку Ганна Ананіч-Фаніцкая, работніца наваполацкай Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Вайцёнак, памочнік выхавальніка віцебскага ясляў-сада № 99 Надзея Давыдзька, хатняя гаспадыня (Першамайскі раён Віцебска) Яна Дзергачова, работніца Бабыніцкага дзіцячага сада Полацкага раёна Ірына Мароз, санітарка Браслаўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Святлана Марозава, машыніст цэха лікёра-гарэлачнай вытворчасці ААТ “Віцебскі лікёра-гарэлачны завод ”Прыдзвінне“ Аксана Нядвецкая, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг № 216 ААТ ’’Ашчадны банк ’’Беларусбанк” у Полацку Юлія Паўловіч і загадчык аддзялення Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна Таццяна Шаціла.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.