В Витебской области завершен первый этап реконструкции мемориального комплекса «Прорыв»

Понедельник, 14.12.2015 10:49 | Рубрика: Здоровое питание
01920
В Витебской области завершен первый этап реконструкции мемориального комплекса «Прорыв»Падчас нядаўняга пасяджэння штаба па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Прарыў» ва Ушацкім раёне архітэктары, праектанты, эксперты не толькі акрэслілі планы будучых этапаў, але і падвялі вынікі першага. Удзел у пасяджэнні прыняў аўтар мемарыяла Юрый Градаў, кіраўніцтва раёна прадстаўлялі намеснік старшыні райвыканкама
Андрэй Галяковіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Захарэнка.

Нагадаем, што маштабныя работы на гэтым гісторыка-культурным помніку распачаліся два месяцы таму. Тэндар на правядзенне першага этапа — рэкан­струкцыі сцяны, расколатай на дзве глыбы — выйграла прадпрыемства «Віцебск­гандальбуд». За адзначаны перыяд яго работнікі зрэзалі і адрамантавалі па­шкоджаныя карозіяй апорныя канструкцыі, наварылі новыя, «апранулі» ў новую бетонную шубу, правялі гідраізаляцыю і афарбоўку. Па словах Андрэя Галяковіча, на ўсе гэтыя работы затрачана больш мільярда рублёў, выдзеленых са сродкаў, заробленых жыхарамі нашай краіны падчас рэспубліканскага суботніка.

В Витебской области завершен первый этап реконструкции мемориального комплекса «Прорыв»Зараз ідзе падрыхтоўка да другога, не менш маштабнага і сур’ёзнага этапа — рэстаўрацыі фігуры партызана. Вядома ж, гаворкі пра поўную замену гэтага цэнтральнага элемента комплексу няма — з дапамогай сучасных тэхналагічных прыёмаў яго ўмацуюць, абновяць знешні выгляд.

— Наша галоўная задача — захаваць усё прыбліжана да арыгіналу, але з карэкціроўкай часу, — кажа Юрый Градаў. — Мы бу­дзем грунтоўна і прадумана рухацца па намечаным плане, каб нашы паслядоўнікі як мага пазней вярнуліся да рэстаўрацыі аднаго з самых значных помнікаў Беларусі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ, карэспандэнт раённай газеты «Патрыёт».

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений