Міжнародны турнір па галболе на Кубак прадпрыемства «Элект» ГА «БелТІЗ» выйграла каманда Тульскай вобласці

logo
Пятница, 15.11.2019 11:10 | Рубрика: Спорт
01631

Пры падтрымцы ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама прайшоў міжнародны турнір па галболе на Кубак прадпрыемства “Элект” ГА “БелТІЗ”.

Спаборніцтвы, у якіх удзельнічалі людзі з інваліднасцю па зроку, адбываліся ў зале фізкультурна-спартыўнага комлекса “Лакаматыў”. У іх узялі ўдзел каманды з нашай краіны і Расійскай Федэрацыі. Канкурэнцыю мужчынам склала і жаночая дружына “Электа”, якая аказала дастойнае супраціўленне ўсім сапернікам. У выніку кубак дастаўся калектыву з Тульскай вобласці. Тройку прызёраў таксама склалі мужчынскі “Элект” і “Ціфлос” з Магілёва. Іх прадстаўнікі атрымалі дыпломы і медалі. Арганізатары адзначылі дапамогу ў правядзенні спаборніцтваў валанцёраў з ВДУ імя П. М. Машэрава, а таксама Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алесь БЫНЬКОЎ. Фота з архiва.