В Беларуси отмечают День памяти предков – Дзяды

logo
Среда, 01.11.2017 16:10 | Рубрика: Религия
05447

Нашы продкі не надта баяліся смерці, нават малых вучылі: «Калі паспееш — тады пойдзеш». Бо не рабілася мяжы паміж бачным і нябачным светам, якія ў іх уяўленнi складалі адно цэлае. Культ ушанавання памерлых замацаваўся на нашых землях яшчэ з дахрысціянскіх часоў.

Галоўнымі былі восеньскія Дзяды, якія прыпадалі на лістапад — час заканчэння земляробчага сезону. Гэта быў шэраг абрадаў сімвалічнай падзякі прашчурам за сабраны ўраджай, які гарантаваў працяг жыцця роду. На гэта свята прынята наведваць і прыбіраць могілкі, абкладаць іх дзірваном. Апафеозам памінання была адмысловая вячэра з абавязковай куццёй, на якую, як лічылася, павінны прыляцець душы продкаў.

Да Дзядоў прымеркавалі свае дні памінання і асноўныя хрысціянскія канфесіі нашай краіны. У праваслаўных гэта Дзімітраўская бацькоўская субота, католікі ж згадваюць памерлых пасля урачыстасці Усіх Святых — у Задушны дзень, 2 лістапада, іх памяці прысвечаны і ўвесь месяц.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алесь БЫНЬКОЎ.