Рождественское поздравление от Бискупа Витебского Олега Буткевича

logo
Понедельник, 23.12.2019 12:11 | Рубрика: Религия
02924

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі!

І вось мы зноў з радасцю сустракаем Свята Божага Нараджэння. Падзею, што сталася ў невялічкай паўднёва-ўсходняй краіне, у непрыкметным мястэчку Бэтлееме. Да такіх куткоў належыць і нашая Краіна. Да тых месцаў, дзе Божае Слова прагне стацца целам, належыць кожнае нашае сэрца, кожны наш дом. Няхай яны будуць адкрытыя на Божую праўду і няхай у кожным вашым сэрцы заяснее Святло Хрыста-Нованароджанага Збаўцы!

Ці мы не абыякавыя да гэтага Святла? Адкрыем перад Ім свае сэрцы, каб Бог, “...Які ёсць, Які быў і Які прыходзіць, Усемагутны” (пар. Ап.1,8), не вымушаны стаў шукаць сабе іншае месца, каб яго берагчы і яму блаславіць. Няхай Ён, пасяліўшыся ў нашых сэрцах, беражэ і ахоўвае нашую Краіну, дазваляючы нам жыць у ёй свабодна і шчасліва! Няхай дае нам мудрасць, каб мы цанілі тое, што маем, і былі адважнымі шукаць шляхоў змяніць тое, што гэтых зменаў патрабуе!

Са Святам Божага Нараджэння!

Алег Буткевіч, Біскуп Віцебскі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.