Старшыня абласнога Савета дэпутаў Уладзімір Цярэнцьеў павіншаваў біскупа Віцебскага Алега Буткевіча і ў яго асобе ўсіх вернікаў каталіцкай канфесіі з вялікім святам Вялікадня

logo
Воскресенье, 21.04.2019 15:24 | Рубрика: Религия
02809

Ужо стала добрай традыцыяй тое, што прадстаўнікі ўлады на вялікія рэлігійныя святы прыходзяць у храмы розных канфесій. Гэта добрая нагода не толькі павіншаваць нашага біскупа і ўсіх веруючых, сказаў Уладзімір Цярэнцьеў, але і абмеркаваць у няспешнай размове праблемы, што існуюць, вызначыць, якая патрэбна для іх вырашэння дапамога.

Уладзімір Уладзіміравіч напярэдадні глядзеў па мясцовым тэлебачанні прамую трансляцыю святочнай велікоднай літургіі і быў вельмі усцешаны тым, што ў храм прыйшло шмат сямей з децьмі дашкольнага, школьнага ўзросту:

-- Касцёл робіць вельмі шмат для духоўнага выхавання людзей. У Год малой радзімы мы таксама заўсёды падкрэсліваем і ставім у прыклад прыгажосць, што створана вакол храмаў. Гэта ідзе ад душы, ад сэрца і выхоўваецца з маленства, з малаком маці.

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч падзякаваў гасцям, старшыні аблсавета дэпутатаў Уладзіміру Цярэнцьеву і саветніку старшыні аблвыканкама Міхаілу Даніленку за віншаванні.

-- Каталіцкая царква – частка нашага грамадства, -- сказаў біскуп. -- Прыемна, што дзяржаўная ўлада з павагай ставіцца да каталіцкага веравызнання, да вернікаў, якія сённня адзначаюць Вялікдзень, свята, якое адкрывае чалавеку дарогу ў вечнае жыццё. Мы ўдзячны, што касцёл мае сваё месца ў нашым грамадстве, уносім свой уклад у яго пабудову, выхаванне ўсіх людзей на прынцыпах хрысціянства.

Дарэчы, сёлета Віцебская дыяцэзія адзначае сваё дваццацігоддзе. Гэта ўжо такі адрэзак часу, адзначыў Алег Буткевіч, што дае магчымасць ацаніць пэўныя дасягненні, працу па адбудове касцёлаў на нашай тэрыторыі. Раней у Віцебску быў толькі адзін храм, а цяпер ужо пяць парафій, чатыры святыні. У храмы прыходзіць шмат людей, дзяцей і моладзі, якія вучацца веры, што добра ўплывае і на іх асабістае жыццё, і на грамадства ўвогуле.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Вера МУРАШКІНА. Фота Алега КЛІМОВІЧА.