18 ліпеня а 23-яй гадзіне ў дзяжурную часць Шумілінскага РАУС паступіла паведамленне з вёскі Казьяны: жанчына 1937 года нараджэння пайшла ў лес па ягады і не вярнулася дадому. У міліцыю за дапамогай звярнуліся блізкія зніклай.
Як паведаміў начальнік Шумілінскага РАУС Алег Калеснікаў, міліцыянеры выехалі на месца і з дапамогай сігнальных ракет спрабавалі прыцягнуць увагу, дапамагчы чалавеку знайсці выхад з лесу. Але ў той дзень бабуля так і не знайшлася.
Наступнай раніцай увесь аддзел па трывозе быў мабілізаваны на пошукі чалавека, якія вяліся сумесна з выратавальнікамі.
У выніку 81-гадовая жанчына знайшлася раніцай 20 ліпеня і была дастаўлена ў бальніцу. Яе здароўю нічога не пагражае.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.