На асабістым прыёме ў памочніка Прэзідэнта — інспектара па Віцебскай вобласці Анатолія Ліневіча ў Сянне пабывалі сем грамадзян

Понедельник, 02.12.2019 16:45 | Рубрика: Власть и люди
0337

У тым ліку і жыхары Оршы і Аршанскага раёна, былі звароты і па тэлефоне.

Жыхар Аршанскага раёна працяглы час спрабуе падключыць трохфазны лічыльнік. Нягледзячы на яго звароты ў Аршанскія электрычныя сеткі РУП «Віцебскэнерга», ён штораз чуе — лінія працуе на грані магчымасці. Пры павелічэнні нагрузак на яе могуць пачацца перабоі ў іншых абанентаў.

Падобны падыход да вырашэння заяўкі вяскоўца не задаволіў і Анатолія Ліневіча. Па яго даручэнні ў вёску выедуць спецыялісты энергазбыта, каб разабрацца на месцы. Праблема выходзіць за межы прыватнай. З уводам у эксплуатацыю атамнай электрастанцыі ў краіне будзе перавытворчасць электраэнергіі, дзяржава зацікаўлена ў пашырэнні сферы яе выкарыстання.

Жыхары Сянна хацелі б, каб была перанесена высакавольтная лінія, якая праходзіць над прыся­дзібным участкам заяўнікаў і не дазваляе пашыраць ім гаспадарку. Па словах сенненцаў, высакавольтную лінію некалі ўстанавілі над іх участкам часова. Нягледзячы на заблытанасць праблемы, разбірацца давядзецца і ў ёй. «Да вас прыедуць, каб разабрацца і дапамагчы, але ў рамках закона», — падкрэсліў Анатолій Ліневіч. Такія словы ён адрасаваў фактычна кожнаму, хто прыйшоў на прыём.

Падсумоўваючы вынікі сустрэчы, Анатолій Ліневіч заўважыў, што выязны прыём грамадзян — гэта не толькі магчымасць дапамагчы лю­дзям у вырашэнні іх праблем, гэта — своеасаблівы экзамен для мясцовай улады, гаспадарчых органаў.

Жыхарка аграгарадка Багданава расказала, што ў падвале дома, дзе яна жыве, працякае труба. Дзеля аб'ектыўнасці заўважым, што ў райвыканкам жанчына не звярталася — толькі на мясцовы ўчастак РУП ЖКГ.

Разважаючы аб эканамічнай сітуацыі ў раёне, дзе фактычна няма прамысловых прадпрыемстваў, слабаватая сельская гаспадарка, Анатолій Ліневіч заўважыў, што на Сенненшчыне можна было б больш актыўна развіваць агратурызм. Раёну трэба мець брэндавыя мерапрыемствы, якія дазваляюць прыцягнуць турыстаў і інвестараў.

Над азначанай праблемай на Сенненшчыне працуюць. У раёне праводзяцца легкаатлетычны прабег і турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Пятра Машэрава. Не так даўно ў райцэнтры ўстаноўлены памятны знак у гонар Матроны Маркевіч, чыя вышыўка легла ў аснову арнамента, змешчанага на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь. Прадуктыўна, творча па развіцці народных промыслаў працуюць у раённым Доме рамёстваў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Аляксандр ЯЎГЕНАЎ. Фота аўтара.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений