Подвесные потолки в Витебске. Лучшие цены!

Міёры з рабочым візітам наведаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка

Пятница, 12.04.2019 17:10 | Рубрика: Власть и люди
01918

10 красавiка з рабочым візітам наведаў намеснік прэм’ер­-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. З кіраўніцтвам мясцовай улады ён абмеркаваў пытанні развіцця сацыяльнай сферы і рэгіёна ў цэлым, правёў прыём грамадзян.

Кожнаму з трох узнятых пытанняў Ігар Віктаравіч выдзеліў дастаткова часу. Ветэраны працы Раіса Парфёненка і Часлаў Кашкур завіталі, каб падзякаваць за дабудаваную за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэту цэнтральную раённую бальніцу. Яе падраздзяленні цяпер знаходзяцца на адной тэрыторыі, што зручна для медперсаналу і пацыентаў.

Медабсталяванне па апошнім слове тэхнікі. Сюды на працу з большай ахвотай сталі прыязджаць выпускнікі медыцынскiх навучальных устаноў, а гэта непасрэдным чынам спрыяе паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне. Тым часам наспела неабходнасць у новай райпаліклініцы, каб на вышэйшым узроўні аказваць і амбулаторную дапамогу. У раёне каля 20 тысяч насельніцтва, у тым ліку амаль 7 тысяч пенсіянераў. Для лепшай даступнасці паслуг на месцы важна, каб бальніца і паліклініка існавалі ў комплексе. Хоць рашэнне пра будаўніцтва ўжо прынята на рэспубліканскім узроўні, міярчане хацелі ўпэўніцца, што адтэрміноўкі не будзе.

Нагоды для хваляванняў няма: побач з бальніцай з’явіцца трохпавярховы будынак, узвядзенне якога ўключана ў інвестыцыйную праграму на бліжэйшыя гады.

Наступная на прыёме жыхарка райцэнтра шмат гадоў носіць у сабе крыўду па зямельным пытанні. Суседскія недамоўкі давялі да судовых спраў. Рашэнне вынесена не на карысць заяўніцы, з чым яна не згодная.

Заяўнікі з Наваполацка не прыехалі, але падчас папярэдняга запісу закранулі важную для нашай краіны тэму трансляцыі расійскіх тэлеканалаў, якія рэкламуюць экстрасэнсаў. Многія гледачы міжволі сталі іх ахвярамі. Прааналізаваўшы сітуацыю, Міністэрства інфармацыі забараніла трансліраваць перадачы скандальна вядомага рэсурса, аднак доступ да іх праз правайдараў яшчэ магчымы. Намеснік прэм’ер-міністра ўзяў пытанне на кантроль.

Пасля Ігар Петрышэнка пазнаёміўся з развіццём сацыяльнай сферы ў раёне: прааналізаваў умовы лячэння ў ЦРБ, дзе пасля наваселля значна павялічыліся аб’ёмы аказання меддапамогі. У сярэдняй школе № 3 імя Я. Томкі і дзіцячым садзе № 1 дадзены даручэнні па тэрмінах выканання мадэрнізацыі і рамонтных работ.

Па дарозе на будоўлю завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі Ігар Віктаравіч пацікавіўся ўтрыманнем жывёлы на ферме «Пячонкі» райаграсэр­вісу. Заехаў на пляцоўку будучага прамысловага гіганта. Прадпрыемства ўжо да канца года плануе даць першую прадукцыю, тут створаць каля 500 працоўных месц. З інвестарамі ёсць дамова пра будаўніцтва ў раёне за кошт іх сродкаў нямецкага кардыяцэнтра з шырокім спектрам медыцынскіх паслуг па лячэнні хвароб сэрца.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталія СТАНКЕВІЧ. Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений