Напярэдадні Дня маці 7 жыхарак Віцебскай вобласцi узнагароджаны ордэнам Маці

logo
Пятница, 11.10.2019 11:27 | Рубрика: Общество
02848

Напярэдадні Дня маці асабліва ўрачыстая атмасфера створана вакол жыхарак Віцебшчыны, якія па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ордэнам Маці за выхаванне пяці і больш дзяцей.

Гэта новапалачанкі Вераніка Барысава і Алена Лапацуева, віцябчанкі Алена Клімава і Таццяна Леснічова, гарадакчанка Алеся Бацюлёва – хатнія гаспадыні; работніца філіяла “Новаполацкжалезабетон” ААТ “Крычаўцэменташыфер” Алеся Лук’янава, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама Галіна Серафімава. Віншуем мнагадзетных мам з высокай дзяржаўнай узнагародай!

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Падрыхтавала Святлана ЯКАЎЛЕВА.