Самый современный книжный магазин открылся в Орше

logo
Среда, 27.12.2017 18:54 | Рубрика: Общество
02205

Жыхары Оршы атрымалі цудоўны навагодні падарунак ад Аршанскага райвыканкама, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, адкрытага акцыянернага таварыства «Белкніга». Літаральна днямі гасцінна адчыніў дзверы для аматараў чытання самы сучасны на Віцебшчыне гандлёвы аб’ект — магазін «1000 кніг».

А. Карлюкевіч і А. Пазняк.

У ім налічваецца каля 15 тысяч адзінак кніжнай прадукцыі. На паліцах можна знайсці літаратуру на любы густ: тут ёсць і сацыяльна значная, адукацыйная, мастацкая. Багаты выбар дзіцячых, вучэбна-метадычных выданняў, кніг беларускіх выдавецтваў. Новы магазін аснашчаны аўтаматычным улікам наведвальнікаў, электроннай базай дадзеных, сучасным гандлёвым і касавым абсталяваннем, спліт-сістэмай, створана 10 працоўных месц.

Ва ўрачыстай цырымоніі ад­крыцця магазіна «1000 кніг» прынялі ўдзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Аршанскага райвыкан­кама Аляксандр Пазняк, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Генадзь Ягораў і іншыя госці.

— Не выпадкова такі знакавы аб’ект адчыніў свае дзверы менавіта ў гэтым рэгіёне, — падкрэсліў падчас адкрыцця магазіна Аляксандр Карлюкевіч. — Орша ўваходзіць у дзяржаўную праграму па сацыяльна-эканамічным развіцці і павінна стаць узорам па ўсіх напрамках. Гэты магазін, спадзяюся, будзе кропкай прыцягнення інтэлігенцыі города, прыхільнікаў чытання. Вялікая ўвага тут павінна надавацца сустрэчам пісьменнікаў з чытачамі. У бліжэйшы час такія ж аб’екты адкрыюцца ў Баранавічах, Бабруйску, Барысаве.

Аляксандр Пазняк падчас цырымоніі адкрыцця магазіна падкрэсліў, што сацыяльная сфера, у тым ліку і гандлёвая сетка, у малых і вялікіх населеных пунктах Аршаншчыны актыўна развіваецца. Адкрыццё дадзеных аб’ектаў, па меркаванні Аляксандра Рыгоравіча, мае такое ж вялікае значэнне, як і адкрыццё новых вытворчасцяў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Настасся ТУРОК. Фота аўтара.