В Витебске прошел областной этап чемпионата страны по интеллектуальным играм

logo
Вторник, 24.01.2017 16:24 | Рубрика: Общество
02325
Спаборніцтвы праводзіліся сінхронна па ўсёй краіне і адначасова на двух пляцоўках вобласці – у Віцебскім абласным палацы і Полацкім раённым цэнтры дзяцей і моладзі. 

 

Каманды і яе прадстаўнікі асабіста спаборнічалі ў такіх вядомых гульнях, як «Што? Дзе? Калі?», «Брэйн-рынг» і «Свая гульня». Арганізатары адзначылі, што пераможца абласнога этапа, а таксама каманды, якія занялі першыя 30–40 пазіцый у выніковым агульнарэспубліканскім пратаколе, становяцца ўдзельнікамі фінальнай стадыі рэспубліканскага чэмпіяната, які пройдзе ў красавіку ў Мінску. Перад гэтым каманды могуць падаваць апеляцыі, якія будуць разглядацца апеляцыйным журы. Папярэдне лепшай ў вобласці стала віцебская каманда «Дарадулі».
 


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Беларуская ліга інтэлектуальных каманд (БЛІК), прадстаўнік якой, дарэчы, прысутнічаў на абласным этапе. На Віцебшчыне чэмпіянат праводзіўся сіламі аддзела піянерскай работы і дзіцячых рухаў абласнога палацу дзяцей і моладзі.  

Акрамя гэтага, у гэты ж дзень паралельна праходзіў залік для ўдзелу ў Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальных гульнях сярод ювеналаў «Буслік-2017», якія пройдзе ў сакавіку ў Мазыры.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй ШЧАРБІЦКІ. Фото і відэа аўтара.