4 лютага ў Вiцебску адбудзецца адкрыццё абласной выставы народнай творчасці, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі

logo
Понедельник, 03.02.2020 16:12 | Рубрика: Беларусь помнит
02082

4 лютага ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбудзецца адкрыццё абласной выставы народнай творчасці, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі.

4 лютага ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбудзецца адкрыццё абласной выставы народнай творчасці, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Тэматычныя творы на выставе прадстаўлены па намінацыях:

  • падарунак ветэрану (творчыя працы, кампазіцыя, сувенір у выглядзе падарунка).
  • след вайны ў гісторыі маёй сям’і, маёй краіны (паказ герояў і іх учынкаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, трагічныя дзеянні вайны, гераічныя подзвігі ў баях за Бацькаўшчыну).
  • салют Перамогі (паказ ваеннай тэхнікі, святочнае шэсце ветэранаў, падарункі ветэранам).
  • нашчадкі (адлюстраванне мірнага жыцця, мірных дасягненняў, гонар за людзей тылу, дзяцей вайны).
У межах абласной падзеі пройдзе персанальная выстава з нагоды 80-гадовага юбілею былога малалетняга вязня, ветэрана працы Першамайскага раёна горада Віцебска Соф’і Аляксандраўны Шлыкавай. У экспазіцыю ўключаны творы ў тэхніцы вышыўкі крыжыкам і гладдзю, вязання кручком і спіцамі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.