29 кастрычніка ў 15.00 у выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (ВАМЦНТ) адбудзецца адкрыццё літаратурна-мастацкай экспазіцыі ”Легенды, паданні і казкі ў маляваных дыванах Віцебскага Паазер’я“.
Выстава падрыхтавана Віцебскім АМЦНТ сумесна з Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры (Мінск) у межах музейнага праекта ”Рэгіёны“.
Экспазіцыя прадстаўляе калекцыю маляваных дываноў майстроў з 14 раёнаў Віцебскай вобласці.
На Віцебшчыне адраджэнне гэтага віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пачалося ў 1980-х гадах. З таго часу установы культуры мэтанакіравана праводзяць работу па вывучэнні, адраджэнні і папулярызацыі маляваных дываноў. У кожным з іх знайшлі ўвасабленне творы фальклорнай літаратурнай спадчыны Беларусі – легенды, паданні і казкі Віцебшчыны.
Беларускія маляваныя дываны прызнаны важнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны сучаснай Беларусі і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Выстава ў Віцебскім АМЦНТ будзе працаваць да 24 лістапада.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.