Вымпел-эстафету правядзення Дня беларускага пісьменства перадалі Івацэвічам Брэсцкай вобласці

logo
Воскресенье, 03.09.2023 14:42 | Рубрика: Культура
02077

Падчас урачыстага закрыцця ХХХ Дня беларускага пісьменства адбылася перадача вымпела-эстафеты яго правядзення чарговаму гораду-сталіцы - Івацэвічам Брэсцкай вобласці.

Пасля чаго на галоўнай сцэне адбыўся сольны канцэрт Заслужанага артыста Расіі, ураджэнца Беларусі Сяргея Валчкова, які сілай голасу нагадвае Мусліма Магамаева, а лірызмам выканання Уладзіміра Мулявіна.


Дарэчы, артыст выканаў песні з рэпертуару гэтых народных артыстаў: "Сіняя вечнасць", "Дарогай дліннаю", "Мелодыя", "Спадчына", "Мой родны кут" і іншыя, якія ўзарвалі зал апладысментамі, дзякуючы таленту і пранікнёнасці выканаўцы.

Сергей Валчкоў сказаў, што на малой радзіме нават голас у яго гучыць інакш, больш трапяткі і яму падабаецца выконваць песні на роднай беларускай мове. Дарэчы, іх ён выконвае і ў Расіі, дзе гэтыя песні таксама вельмі цёпла прымае зал.









© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Кацярына ПУЧКОВА. Фота Ганны ЛЯВОНЬКІНАЙ.