У рамках арт-праекта ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава “Магія дрэва”

logo
Пятница, 22.01.2021 16:17 | Рубрика: Культура
02492

У рамках арт-праекта ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова “Магія дрэва”.

Асноўныя творы на выставе — 40 дэкаратыўных пано, выкананыя ў тэхніцы рэльефнай разьбы. У экспазіцыі таксама прадстаўлены рухомыя драўляны цацкі.

У сваіх творах майстар раскрывае розную тэматыку: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет.

Віктар Гарбачоў — лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“, Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“, якія праводзіліся ў разныя гады “Славянскага базару ў Віцебску“. Ён актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў Докшыцах і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Параф’янава Докшыцкага раёна.

Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў раённым Доме рамёстваў, дзе находзяцца яго вырабы. Творы майстра таксама захоўваюцца ў абласным метадычным центры народнай творчасці, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ала ЛЯЛЬКІНА. Фота ВОМЦНТ.