Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў маштаб юбілейнага Дня Беларускага пісьменства, яго навацыі і падзяліўся сваімі ўражаннямі

logo
Суббота, 02.09.2023 13:46 | Рубрика: Культура
01635

Аляксандра Карлюкевіча мы спаткалі ў коле пісьменнікаў каля экспазіцыі “Кнігі і прэса” і папрасілі адказаць на некалькі пытанняў “Віцьбічаў” і падзяліцца, якія думкі і эмоцыі ўзнікаюць ад наведвання нацыянальнага свята і сустрэчы з майстрамі слова.

  Многія адзначаюць, што ўзровень свята друкаванага слова расце з кожным годам, як вы лічыце, дзякуючы чаму?

 Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь як асноўны яго арганізатар прыўносіць самыя розныя навацыі. Ёсць яны і сёлета. Напрыклад, праект “Бацькаўшчына ў пошуках страчанага” – гэта сумесны праект міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедаў. Выйшла больша за 40 кніг серыі “У пошуках страчанага”, у якіх сабраны гістарычныя і культурныя матэрыялы, з гэтымі выданнямі можна пазнаёміцца на пляцоўцы свята, а таксама з рознымі артэфактамі, звязанымі з нацыянальнымі традыцыямі і мінулым Беларусі на працягу стагоддзяў. Яшчэ адной навацыяй свята стала прадстаўленне ўсіх рэгіянальных пісьменніцкіх арганізацый і літаратуры, якая прысвечана той ці ішай вобласці. Абласныя бібліятэчныя сістэмы сабралі найболей цікавыя кнігі, прысвечаныя сваёй мясцовасці, аўтарам-землякам, аздобілі выставы музычнай і паэтычнай праграмай. На гэтых пляцоўках кожны можа сустрэцца і пагутарыць з пісьменнікамі.

 Віцебшчына – літаратурны край, якімі майстрамі слова наша зямля можа ганарыцца?

– Віцебшчына - гэта радзіма многіх знакамітых пісьменнікаў, гэта край, які выпеставаў драматургаў, празаікаў, публіцыстаў, самых яркіх паэтаў, вершатворцаў. У першую чаргу на Віцебшчыне нарадзіўся народны паэт Пятрусь Броўка, яго імя носяц вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку. Сваёй творчасцю ён праславіў родную зямлю.

 Якія творы сучаснай беларускай літаратуры вы можаце парэкамендаваць шырокаму колу чытачоў, што можна пачытаць ў аўтараў дня сённяшняга?

 Кнігі Алеся Бадака, проза і паэзія Віктара Шніпа, мне здаецца, гэта найбольш цікавыя сучасныя літаратары, раман народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца “Аперацыя кроў”. І яшчэ шмат літаратуры, усяго і не пералічыць.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Кацярына ПУЧКОВА. Фота Ганны ЛЯВОНЬКІНАЙ.