24 лютага 85 год споўнілася б народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну

Понедельник, 24.02.2020 13:00 | Рубрика: Культура
01474

Рыгор Іванавіч родам з Ушацкага раёна. Скончыў філфак БДУ. Працаваў рэдактарам у газеце «Советская Белоруссия», часопісах «Бярозка» і «Полымя», а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура».

Першыя вершы Р. Барадуліна з'явіліся ў друку ў 1953 годзе ў газеце «Чырвоная змена». Дэбютны зборнік паэзіі «Маладзік над стэпам» — у 1959-м. Наогул, плён працы паэта налічвае больш за 70 зборнікаў лірыкі, гумару, вершаў для дзяцей, перакладаў, кніг эсэ і ўспамінаў. Сярод іх «Неруш», «Вечалле», «Амплітуда смеласці», «Самота паломніцтва», «Евангелле ад мамы». У 2000 годзе выйшаў зборнік вершаў «Лісты ў Хельсінкі» з малюнкамі Васіля Быкава, а ў 2003-м — сумесны з Васілём Быкавым зборнік «Калі рукаюцца душы».

Таксама пабачылі свет 23 зборнікі паэзіі пера­кладаў з іншых моў. І вершы самога Рыгора Барадуліна перакладаліся на дзясяткі моў свету.

Р.Барадулін пісаў у розных жанрах, але заўсёды вельмі яскрава і метафарычна, з аглядкай на народную традыцыю.

Рыгор Барадулін узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы за зборнік вершаў «Рум» і пераклады твораў Гарсіі Лоркі, ордэнам Дружбы народаў, ордэнам «Знак Пашаны», латышскім ордэнам Трох Зорак і медалём Францыска Скарыны.

Памёр паэт 2 сакавіка 2014 года, пахаваны на малой радзіме — ва Ушачах. Але памяць пра яго жыве ў нашых сэрцах.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фота baradulin.by
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений