У фэсце «Дударскі рэй-2019» прымуць удзел дудары з Паазер’я і іншых рэгіёнаў Беларусі, з Харватыі, Македоніі, Польшчы

logo
Вторник, 16.04.2019 16:07 | Рубрика: Культура
01959

Свята пачнецца на Алеі знакамітых землякоў у Глыбокім. Яскравым, як заўсёды, абяцае быць вячэрняе шэсце дудароў. У трохдзённай праграме фэста — канцэрты “Дударскі рэй на Глыбоччыне” у гарадскім пасёлку Падсвілле і ў санаторна-курортным комплексе «Пліса», прэс-канферэнцыя ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, вечарына “Дуда спеўная” з майстар-класамі і танцамі ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры.

Напрыканцы з удзелам дудароў адбудзецца урачыстая служба ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Удзела.

3 мая/пятніца

  • 12.00 – 14.00 Адкрыццё фэсту. Абыгранне помнікаў дудароў-песняроў.Алея знакамітых землякоў. Плошча 17 верасня. Глыбокае
  • 17.00 – 19.00 Шэсце дудароў. Гала-канцэрт “Дударскі рэй на Глыбоччыне”.Г.п. Падсвілле.
  • 20.00 – 21.00 Канцэрт у санаторна-курортным комплексе «Пліса»

4 мая/субота

  • 12.00 – 14.00 Прэс-канферэнцыя з удзелам сродкаў масавай інфармацыі, арганізатараў і ўдзельнікаў фэсту. Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка. Вул. Энгельса, д.41а
  • 17.00 – 19.00 Вечарына “Дуда спеўная” (майстар-класы, танцы). Танцавальная зала Глыбоцкага гарадскога дома культуры. Вул. Камуністычная, д.10

5 мая/нядзеля

  • 11.00 Урачыстая служба з удзелам дудароў. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Вёска Удзела.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.