З творамі майстроў народных мастацкіх рамёстваў можна пазнаёміцца на выставе «Восеньская скарбонка» у Віцебску

logo
Пятница, 19.10.2018 15:21 | Рубрика: Культура
02852

19 кастрычнiка ў Віцебскім абласным метадычным центры народнай творчасці адкрылася выстава народных клубаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Докша” з Докшыцкага і “Традыцыя” з Віцебскага раённых дамоў рамёстваў, прысвечаная Дню маці.

“Восеньская скарбонка”, а менавіта пад такім дэвізам экспануюцца ўзоры дэкаратыўна-прыкладной творчасці, атрымалася шчодрай — разьба па дрэве, саломапляценне і лозапляценне, кераміка і лепка з гліны, жывапіс і мастацкі роспіс па палатне і шкле, бісерапляценне, вязанне пруткамі і кручком, кавальства і чаканка, ласкутнае шыццё, вышыўка і ткацтва.

Майстры клубаў — пастаянныя ўдзельнікі міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, раённых аглядаў, конкурсаў, фестываляў.

У АМЦНТ падчас выставы некаторыя з іх давалі майстар-класы па вышыўцы і разьбе па дрэве. У той жа час тут адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў-майстроў абласных выстаў народнай лялькі і цацкі “Забава” і традыцыйнай вышыўкі “Чароўная нітка”.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля МАРТАВА. Фото Naszaslowa.by