Раённае свята «Квас-фэст-2017» прайшло ў аграгарадку Мазалава

logo
Среда, 31.05.2017 14:13 | Рубрика: Культура
02004

Гасцінныя гаспадары з усіх сельсаветаў раёна прапаноўвалі гасцям народных гулянняў паспытаць самаробны квас, прыгатаваны па арыгінальных рэцэптах, і розныя прысмакі народнай кухні, а таксама паўдзельнічаць у гарэзлівых конкурсах і забавах.

Кульмінацыяй свята стаў агляд-конкурс “Маладыя гаспадары-2017”. У ім прынялі ўдзел чатыры сям’і, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Канкурсанты, бацькі і іх дзеці, здзіўлялі журы і гледачоў творчымі нумарамі, кулінарнымі талентамі, спрытам і хуткасцю выканання розных гаспадарчых работ, з якімі павінен умець спраўляцца кожны сапраўдны селянін. Журы не змагло выбраць адзінага пераможцу, усе каманды адзначаны прызавым месцам у адной з намінацый. Так, сям’я Рыкуновых з Мазалаўскага сельсавета прызнана самай творчай, Вераб'ёвы, якія таксама прадстаўлялі Мазалава, названы самымі дружнымі, Драздовы з Суража — самымі крэатыўнымі, а муж, жонка і дзеці Аляксеенка з аграгарадка Ноўка атрымалі тытул самых знаходлівых маладых гаспадароў. Удзельнікам уручылі бытавую тэхніку і іншыя падарункі, якія спатрэбяцца ім у гаспадарцы.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй Захараў. Фота аўтара.