С работами мастеров народных ремесел Псковской и Смоленской областей можно познакомиться на выставке «Содружество» в Витебске

logo
Четверг, 25.05.2017 15:33 | Рубрика: Культура
02212

Творчасць не ведае межаў, і гэта падцвердзіла выстава «Содружество» для прагляду твораў майстроў народных мастацкіх рамёстваў Смаленскай і горада Вялікія Лукі Пскоўскай абласцей, якая адкрылася ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (вул.Ленiна, 35а) ў межах культурнага абмену згодна падпісанага Пагаднення аб культурным супрацоўніцтве.

Смаленскія майстрыхі прадставілі жаночыя рускія народныя касцюмы з разнастайнымі традыцыйнымі галаўнымі ўборамі – какошнікамі — і стылізаваныя сукенкі, што і сёння да твару любой модніцы. Гэта калекцыі Алены Карпавай «Хоровод осенних листьев», Алены Ляднёвай «Славянка» і «Времена года», Ларысы Ламакінай з Ярцава — «Во мне живёт душа России». А Вольга Масквічова правяла для прысутных майстар-клас роспісу па тканіне.

Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Вялікіх Лук прадстаўлена творамі ў розных напрамках і тэхніках выканання: гэта традыцыйныя творы, вырабленыя з скуры, лазы, бяросты, разьба і роспіс па дрэву, ласкутнае шыццё, лакавая мініяцюра, фарфор маёрыка і іншае.

Таленавітых майстроў-суседзяў на адкрыцці экспазіцыі вітала дырэктар Віцебскага АМЦНТ Кацярына Лабука, якая нагадала, што гэта ўжо чарговая акцыя культурнага абмену. Летась расіяне змаглі наведаць выставу «Народная творчасць Віцебшчыны», якую прадставілі творчыя праекты АМЦНТ апошніх некалькіх год. Дырэктар Смаленскага АЦНТ Алена Качанава і загадчык мастацкім салонам горада Вялікія Лукі Яўгенія Соо выказалі жаданне і надзею на далейшыя творчыя сустрэчы.

Святочны настрой на выставе стварыў ансамбль песні «Лада» Дома культуры «Сортировка» (Смаленск), а вялікалукскія персанажы асілак Лука і княгіня Вольга пачаставалі ўсіх прысутных пірагамі з «райскімі», згодна легенды, яблыкамі.

Выстава «Содружество» будзе адкрыта для наведвальнікаў да 16 чэрвеня.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ала ЛЯЛЬКІНА, вядучы метадыст ВАМЦНТ.