Абласная бібліятэка імя У. І. Леніна запрашае ўсіх жадаючых на «Свята роднай мовы»

logo
Понедельник, 20.02.2017 15:22 | Рубрика: Культура
01793

Абласная бібліятэка імя У. І. Леніна сумесна з абласной арганізацыяй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае ўсіх жадаючых на «Свята роднай мовы».

У рамках сустрэчы, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, пройдзе напісанне дзясятай Агульнанацыянальнай дыктоўкі паводле твору аднаго з пісьменнікаў — Францыска Скарыны, Янкі Брыля ці Пімена Панчанкі.

Як адзначыў старшыня абласной арганізацыі ТБМ Юрый Бабіч, мэта дыктоўкі — не выяўленне узроўню пісьменнасці, а абудэнне цікавасці людзей да роднай беларускай мовы.

Імпрэза пройдзе 22 лютага ў 17.30.

Андрэй ШЧАРБІЦКІ.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.