90 лет радует жителей Витебска и гостей города спектаклями на белорусском языке Национальный академический театр имени Якуба Коласа

logo
Пятница, 30.12.2016 15:53 | Рубрика: Культура
01539

Адсвяткаваў 90-годдзе Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа — адзіны нацыянальны калектыў, які функцыянуе ў абласным цэнтры.

Коласаўскі тэатр стаіць на незвычайным месцы — Альгердавай гары — і цешыць віцебскага гледача і гасцей горада творамі тэатральнага мастацтва на роднай мове.

Урачысты святочны вечар «Тэатр прызямліўся ў Віцебску» ў пастаноўцы Міхася Краснабаева злучыў мінулае і будучае, у адрас храма Мельпамены прагучалі віншаванні ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі і іншых афіцыйных асоб.

Другі Беларускі дзяржаўны тэатр адкрыўся ў Віцебску 21 лістапада 1926 года.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Фото kolastheatre.by