Начныя прэм’ерныя паказы спектакля «Ілля Рэпін. Здраўнёўскія замалёўкі» адбудуцца 15 і 16 ліпеня

logo
Пятница, 07.07.2023 11:50 | Рубрика: Культура
01525

У час правядзення XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» віцябчан і гасцей горада чакае яркая тэатральна падзея ў Музеі-сядзібе І. Я. Рэпіна «Здраўнёва».


На тэрыторыі музея-сядзібы, які з’яўляецца філіялам абласнога краязнаўчага музея, 15 і 16 ліпеня адбудуцца начныя прэм’ерныя паказы (пачатак у 21.30) спектакля «Ілля Рэпін. Здраўнёўскія замалёўкі». Гэта новая пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (ідэя Ніны Обухавай, рэжысёр Андрэй Жыгур, музычнае афармленне Міхаіла Рудака, аўтар п’есы Алесь Замкоўскі). 

Спектакль, які па форме ўяўляе сабой імерсіўную вандроўку па сядзібе Здраўнёва, верне гледачоў у пачатак ХХ стагоддзя. 

У пастаноўцы заняты 15 акцёраў-коласаўцаў. У ролі Іллі Рэпіна — Яўген Бераснеў, жонкі мастака Веры — Алена Шарэпчанка, дачок Веры і Надзеі — Вікторыя Шамардзіна і Алёна Чыстабаева, сына Юрыя — Дзмітрый Каваленка. 

У жанры драматычнага нарыса артысты раскажуць пра Іллю Яфімавіча Рэпіна і яго сям’ю, пра пастаянны творчы неспакой мастака, пра тое, ці можа мастацтва для генія быць вышэй за ўсе іншыя жыццёвыя каштоўнасці.

Дарэчы. У дні паказа ад’езд ад тэатра у 21.00.
Падрыхтавала Наталія КРУПІЦА

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by