У храм даставілі лампаду з Благадатным агнём ад Храма Гасподня ў Іерусаліме і цудатворную ікону, якія падарожнічалі па нашай краіне з праваслаўнай экспедыцыяй "Дарога да Святыняў".
Прыхаджане цёпла, з духмяным караваем сустрэлі Мітрапаліта Веніаміна і ўдзельнікаў экспедыцыі. Мітру, зробленую з беларускага золата -- саломкі -- майстрамі Гарадоцкага районнага дома рамёстваў і фальклору мітрапаліту перадалі ў падарунак у знак пашаны.
На Гарадоцкай зямлі мітрапаліта і ўдзельнікаў экспедыцыі прывіталі памочнік Прэзідэнта -- інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач і прыхаджане.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.