Коласаўцы і "Лялька" выступяць на тэатральным фестывалі «Умоўno» ў Полацку

logo
Среда, 09.11.2022 10:04 | Рубрика: Культура
02146
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа 12 лістапада выступіць на фестывалі з прэм’ерным спектаклем «Вытанчаны падман». Гэта сатырычная гісторыя па п’есе Мікалая Гогаля «Гульцы» у пастаноўцы Андрэя Жыгура.


Акрамя коласаўцаў, як прадстаўнікоў прафесійнага тэатра, у фестывальнай афішы таксама заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі тэатр «Лялька». Лялечнікі пакажуць спектакль «Умка» па п’есе-казцы Юрыя Якаўлева у пастаноўцы заслужаннага дзеяча мастацтваў Беларусі Віктара Клімчука 11 листапада.


У гэты ж дзень з сумесным праектам «Чытаем Чэхава» выступяць заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дзіны Юрчанка (Цэнтр культуры “Віцебск”), артыста тэатра “Лялька” Юрыя Франкова і уладальніка медаля Францыска Скарыны артыста Коласаўскага тэатра Юрася Цвіркі.

Тэатральны фестываль «Умоўno» пройдзе ў Полацку з 11 па 13 лістапада. Гэты адносна малады праект развіваецца з 2019 года, праграма яго была разнастайнай, але мэта застаецца нязменнай – абмен вопытам у творчых эксперыментах і накірунках на шляху да тэатра будучыні.


Сёлета аб удзеле ў праграме «Умоўno» заявілі дзесяць калектываў з Полацка, Віцебска, Мінска, Санкт-Пецярбурга – аматарскія і прафесійныя.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Падрыхтавала Наталія КРУПІЦА.