Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з ХХХ юбілейным Днём беларускага пісьменства

logo
Суббота, 02.09.2023 09:50 | Рубрика: Культура
01286

Дарагія сябры!

Віншуем вас з ХХХ юбілейным Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца ў прыгожым мястэчку нашай Віцебшчыны – Гарадку!

Гарады вобласці – стражытны Полацк, Орша, Паставы, Глыбокае, ганарова сустракалі гэтае адметнае свята. Сёлета пачэсная роля стаць сталіцай Дня беларускага пісьменства выпала Гарадку, і ў гэтыя дні ўсе культурныя шляхі вядуць на Гарадоцкі парнас. У межах свята пройдуць дзясяткі цікавых мерапрыемстваў, якія адлюструюць нацыянальнае мастацтва мінулага і цяперашняга часоў.

З кожным годам фестываль развіваецца, набывае новыя рысы, дэманструе дасягненні роднага слова, натхняе творчых людзей.
Гарадок сустракае гасцей абноўленымі скверамі і паркамі, добраўпарадкаванымі вуліцамі і будынкамі.

Няхай гучыць роднае матчына слова на прасторах нашай краіны! Са святам, дарагія землякі і шаноўныя госці! Жадаем усім міру, добрага здароўя, шчасця і поспехаў! У добры шлях, фестываль!

А.М. Суббоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, У.У. Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога  Савета дэпутатаў

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: По материалам Витебского облисполкома.