Традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення Гарадоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў і горада Віцебска прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі

logo
Четверг, 16.01.2020 12:43 | Рубрика: Год народного единства
03181

Традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення Гарадоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў Віцебскай вобласці і горада Віцебска прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. Гэты статус нададзены названаму нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека на Рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Яна адбылася 15 студзеня.

Спіральнае пляценне — самабытная мастацкая з’ява ў нацыянальнай культуры беларусаў, унікальны від народнай творчасці. Гэтае старажытнае рамяство адраджаецца сучаснымі майстрамі амаль у нязменным выглядзе.

Адной з яскравых прадстаўніц тэхніцы спіральнага саломапляцення ў Віцебску з’яўляецца член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, кіраўнік гуртка “Саломапляценне” КГК “Залатое кола горада Віцебска “Дзвіна” Людміла Вараб’ёва. Яе вырабы добра ведаюць у краіне і за межамі Беларусі. Яна стварала галаўныя ўборы для аматарскіх і фальклорных калектываў Віцебскай вобласці. Майстрам зроблена шмат творчых калекцый лялек і ўтылітарна-дэкаратыўных рэчаў. Яна мае шэраг аўтарскіх пляцёнак, займаецца распрацоўкай вырабаў з саломкі ў традыцыйнай беларускай тэхніцы.

Людміла Вараб’ёва ўдзельніца і пераможца шматлікіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, конкурсаў, фестываляў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У 2019 годзе, каб забяспечыць захоўванне, устойлівасць, пераемнасць працэса спіральнага пляцення, Людміла Вараб’ёва распрацавала і правяла звыш 30 майстар-класаў сярод жыхароў Віцебска, а таксама турыстычных груп з бліжняга і дальняга замежжа.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталія КРУПІЦА.