У Год малой радзімы пытанне вывучэння роднай мовы паўстае найбольш актуальна

logo
Понедельник, 21.05.2018 10:49 | Рубрика: Год народного единства
02480

У дапаможнай школе № 24 Оршы традыцыйна прайшоў ты­дзень беларускай мовы пад дэвізам «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску». Сёлета ён быў пры­свечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У фае школы была аформлена партрэтная галерэя «Славутыя імёны Бацькаўшчыны», а ў бібліятэцы — выстава кніг і часопісаў «Песняры зямлі беларускай». Настаўнікі прадэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства на адкрытых занятках, а сярод вучняў вызначаны самы старанны ў конкурсе на лепшы сшытак па беларускай мове.

Адбыўся шэраг пазакласных мерапрыемстваў. Вучні здзейснілі «Падарожжа ў гісторыю» і наведаліся ў этнаграфічны музей «Млын», дзе для іх на дабрачыннай аснове правялі пазнавальную экскурсію ў мінулае. У гульні-падарожжы «Сакрэты арфаграфіі» дзеці змаглі пра­­дэманстраваць свае веды праві­-лаў беларускага правапісу. У кон­курсе на лепшага дэкламатара вер­шаў Эдзі Агняцвет, прысвечаным 105-годдзю з дня нараджэння паэтэсы, узялі ўдзел нават вучні-пачаткоўцы, якія яшчэ не вывучаюць беларускую мову. Завочнае падарожжа па Беларусі «Зямля пад белымі крыламі» на­­т­хніла на ўдзел у конкурсе малюнкаў «Родныя вобразы». У групах падоўжанага дня выхавацелі арга­нiзавалі для дзяцей прагляд «куфэрка» мультфільмаў па-беларуску.

А напрыканцы тыдня адбылося са­праўд­нае свята «Беларуская скарбонка», дзе вучні мелі магчымасць адказаць на пытанні віктарыны, выканаць цікавыя заданні, даведацца пра паходжанне беларускіх назваў, пагуляць у перакладчыкаў. У дзяцей фармiравалася пачуццё гонару за родную мову i паважлiвыя адносiны да культурных традыцый беларускага народа, цiкавасць да вывучэння беларускага фальклора. Сапраўдным упрыгажэннем свята сталі калажы, падрыхтаваныя да конкурсу «Спажываем беларускае». У фінале мерапрыемства вучні сервіравалі сталы стравамі нацыянальнай кухні. Тут былi агуркі з капустай, яечня з салам, бульба з каўбасамі, дранікі, шчаўе, клёцкі, грыбы і нават вергуны... Так свята стала не толькі прыгожым і цікавым, але і смачным.

На за­ключнай лінейцы лепшыя аматары роднай мовы атрымалі граматы. Падчас беларускага тыдня кожны вучань меў магчымасць праявіць сябе, рэалізаваць творчыя здольнасці і, галоўнае, павысіць узровень валодання беларускай мовай.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алена ЧАХОВІЧ, дырэктар дапаможнай школы № 24 горада Оршы.