Жыццёвы шлях і дзейнасць Фёдара Махнова ў якасці брэнда Віцебскага Прыдзвіння

logo
Вторник, 24.04.2018 17:25 | Рубрика: Год народного единства
01346

Канферэнцыя, арганізаваная ў межах фестывалю “Волаты Прыдзвіння”, збярэ аматараў краязнаўчай дзейнасці і ўсіх, хто неабыякава ставіцца да сваёй малой радзімы, 9 чэрвеня бягучага года на базе Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея ў аграгарадку Акцябрская.

Мерапрыемства дапаможа вызначыць месца і ролю Фёдара Махнова і іншых знакамітых землякоў у гісторыі раёна, паглыбіць веды ў вобласці краязнаўства, удасканаліць пошукавую і асветную работу і дазволіць абмяняцца вопытам па вывучэнню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Прапануюцца наступныя тэмы для даследаванняў: выдатныя людзі Віцебскага раёна і іх уплыў на эканамічнае, культурнае, сацыяльнае жыццё вобласці, гісторыя і культура Віцебскага Прыдзвіння ад старажытнасці да нашых дзён, жыццёвы шлях і дзейнасць Фёдара Махнова ў якасці брэнда раёна.

Для ўдзелу ў чытаннях неабходна да 1 чэрвеня накіраваць у адрас музея заяўку, тэкст выступлення і мультымедыйную прэзентацыю пры яе наяўнасці на электронны адрас vrgkm2004@gmail.com з паметай “Волаты Прыдзвіння”.

Па выніках работы канферэнцыі плануецца выдаць зборнік матэрыялаў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8(0212) 20-03-36 і 8 (212) 35-62-80.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Падрыхтавала Святлана ЛЮБАЧКА.