– «Чэддэр» – гэта самы папулярны від сыру ў Вялікабрытаніі, на яго долю прыходзіцца большая палова гадавога рынку сыра ў краіне. І гэта другі па папулярнасці сыр у ЗША (пасля «мацарэлы»), – расказала тэхнолаг цэха Таццяна Голубева. – А цяпер «чэддэр» выпускаем і мы, шумілінскія сыраробы, чым вельмі ганарымся. Асаблівасць вырабу гэтага гатунку ў тым, што сырны пласт чэдэрызуецца – падкісляецца пад слоем сыроваткі, потым рэжацца кубікамі, прасольваецца і прасуецца. За пяць дзён робіцца цвёрды сыр тлустасцю 50% са шчыльнай гладкай і слаістай структурай. Па смаку ён нагадвае слівачны, з кіславатым адценнем. А назву сыр атрымаў ад англійскага населенага пункта, дзе быў упершыню выраблены.
Дарэчы, шумілінскія сыраробы пакуль што выпусцілі пяць тон новага гатунку сыра, які пайшоў на экспарт у Расійскую Федэрацыю. Да канца снежня тона «чэддэра» паступіць у буйныя гандлёвыя сеткі вобласці – вось такі пераднавагодні сюрпрыз рыхтуюць шумілінскія сыраробы, расказаў начальнік цэха Віктар Шушкевіч. У абласным цэнтры новы гатунак сыру можна будзе купіць у магазінах гандлёвай сеткі «Еўрагандаль».© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.