Адной з першых выйшла ў поле тэхніка філіяла «СГЦ «Задняпроўскі» ААТ «Аршанскі КХП».
Усяго ў вясеннепалявых работах задзейнічана 64 адзінкі тэхнікі, шэсць з іх — гэта сеялкі. Сёлета зерневы клін «Задняпроўскага» складае 6299 гектараў, 2171 — прыходзіцца на раннія яравыя збожжавыя культуры. З імі плануюць справіцца за тыдзень. Штодзень аграрыі прадпрыемства засяваюць прыкладна па 200—250 гектараў.
Адначасова з сяўбой вядуцца і іншыя сельскагаспадарчыя работы: унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў, падкормка азімых і шматгадовых траў і азімага рапсу, падрыхтоўка глебы. Што да апошняга, то пяць адзінак тэхнікі ў кругласутачным рэжыме апрацоўваюць палеткі.
Гарачае харчаванне і рамонт тэхнікі адразу ў полі, ахова працы, стымуляванне працаўнікоў, занятых у вясеннепалявых работах, — гэтыя і іншыя важныя рэчы ў гаспадарцы забяспечаны. Цяпер усё залежыць ад аграрыяў, якія закладваюць сёлетні ўраджай.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.