У Аршанскім раёне пачалася вясенняя сяўба

Среда, 18.03.2020 16:24 | Рубрика: Сельское хозяйство
01480

Пасяўныя агрэгаты сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Радуньскае” выйшлі ў поле і за першы дзень пасеялі 12 гектараў аўса.

Як паведаміў намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй Канстанцінаў, структура пасяўных плошчаў сельскагаспадарчых арганізацый раёна пад ураджай 2020 года выглядае такім чынам.

– Зерневых і зернебабовых культур нам неабходна пасеяць 31 424 га ( азімых пасеяна 19 668 га), рапсу – 8 588 га ( азімага рапсу пасеяна 4 033 га), ільну – 2 тысячы га, гародніны – 105 га, кукурузы – 15 тысяч га ( з іх 10 тысяч га – на сілас, 5 тысяч га – на зерне), аднагадовых траў – 1399 га, шматгадовых – 7 539 га, – расказвае Андрэй Вітальевіч.

У поле выйдуць 548 трактароў, з іх 121 – гэта энерганасычаная тэхніка, таксама 49 камбінаваных глебаапрацоўваючых агрэгатаў і столькі ж зерневых сеялак. У пасяўной кампаніі будуць задзейнічаны 520 механізатараў. Сваё плячо падставяць практыканты з навучальных устаноў аграрнага профілю, працаўнікі прамысловых прадпрыемстваў раёна.

Паралельна мы вядзём накапленне мінеральных угнаенняў. Так, на 18 сакавіка маем 40 працэнтаў азоту, 37 – фосфару, 34 – калію. Актыўна вядзецца веснавое ворыва глебы, работы па падкормцы азімых зерневых культур і шматгадовых траў вадкімі азотнымі ўгнаеннямі. На палях гаспадарак Аршаншчыны працуюць 48 апырсквальнікаў. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Агракамбінат “Юбілейны” ўсе вытворчыя працэсы адладжаны па-гаспадарску. Тут да сяўбы, як заўжды, рыхтуюцца грунтоўна. Зараз актыўна вядзецца работа па ўнясенні мінеральных і арганічных угнаенняў.

Усяго ў “Юбілейным” яравы сеў сёлета складае 5 218 га, у тым ліку 2 607 га – яравых зерневых культур, 1 439 га – кукурузы ( у тым ліку 570 га на зерне), 1 742 га – яравога рапсу, ячменю – 1 850 га, 187 га – гароху. У поле выйдуць шэсць адзінак пасяўных агрэгатаў, а таксама іншая тэхніка.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Настасся ТУРОК. Фота аўтара.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений