Экипаж комбайнеров из Оршанского района первым в Витебской области преодолел рубеж намолота 2000 тонн зерна

logo
Среда, 17.08.2016 18:19 | Рубрика: Экономика
02106


І зноў спяшаемся на поле сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Ларынаўка». У мінулую суботу старшы камбайнер Мікалай Захарэнка і камбайнер Сяргей Каткоўскі першымі на Віцебшчыне і ў Аршанскім раёне перасягнулі двухтысячны рубеж па намалоце зерня.

З гэтай нагоды да перадавікоў жніва зноў прыехалі паважаныя госці: намеснікі старшыні Аршанскага райвыканкама Канстанцін Савін і Алег Смірноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Святлова, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Алег Макарэвіч, каб павіншаваць з агульным поспехам для ўсёй вобласці, выказаць хлебаробам словы падзякі за добрасумленную працу на зямлі. Ім уручылі граматы, падарункі і сноп — сімвал багатага ўраджаю.

Не хавае сваёй радасці за падначаленых і старшыня СВК «Ларынаўка» Аляксандр Кухцянкоў. «У Мікалаю і Сяргею ніколі не сумняваўся. Вельмі надзейныя, адказныя і добрасумленныя работнікі. Яны — хлебаробы з вялікай літары, якіх смела можна ставіць у прыклад. Любая работа ў руках Мікалая Захарэнкі і Сяргея Каткоўскага кіпіць».

Дарэчы, СВК «Ларынаўка» ўжо завяршыў усе работы на жніве. Зараз тут займаюцца падрыхтоўкай глебы, унясеннем арганічных угнаенняў, каб затым пачаць сяўбу азімых культур.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Настасся ТУРОК. Фота аўтара.