Ідзе рэканструкцыя комплексу па вырошчванні буйной рагатай жывёлы сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» ў Шумілінскім раёне

logo
Вторник, 08.12.2020 14:33 | Рубрика: Экономика
04218

Ідзе рэканструкцыя комплексу па вырошчванні буйной рагатай жывёлы сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» ў Шумілінскім раёне. Гэта стала магчыма, дзякуючы падтрымцы Віцебскай інтэграцыйнай структуры, куды ўваходзіць «Лаўжанскае». Кантралюе будаўніцтва ААТ «Віцебскі мясакамбінат».

Работы пачаліся ў жніўні, аднаўленне закране пяць памяшканняў.

– Зараз на комплексе ўтрымліваецца шэсць тысяч галоў жывёлы. Пасля здачы першага памяшкання зможам паставіць яшчэ амаль 600 бычкоў, – расказвае кіраўнік гаспадаркі Анатоль Зянькоў. – Першае памяшканне, якое абыдзецца амаль у дзвесце тысяч рублёў, плануем здаць да канца снежня.

Рэканструкцыя комплексу працягнецца ўвесь наступны год. Пасля заканчэння будаўніцтва тут з’явіцца магчымасць дадаткова размясціць яшчэ тры тысячы бычкоў, а значыць, агульная колькасць галоў БРЖ наблізіцца да 9 тысяч. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ларыса ЗАЙЦАВА.