У сярэдняй школе № 38 горада Віцебска ўрачыста адкрылі спартыўна-сямейную “тата-залу”

Понедельник, 17.02.2020 11:04 | Рубрика: Дом и семья
02740

Гэтая падзея не засталася без увагі першага сакратара Першамайскага раённага камітэта БРСМ Святаслава Міхайлава, бо мерапрыемства рэалізуецца ў рамках рэспубліканскага праекта саюзнай моладзі. Вітала ўсіх дырэктар школы Ірына Гаявая, яна адзначыла, што стварэнне тата-залы накіравана на прыцягнення бацькоў у школу для сумеснага праводжання вольнага часа разам з дзецьмі.

— Гэта паспрыяе замацаванню і развіццю бацькоўска-дзіцячых адносінаў, папулярызацыі здаровага лада жыцця і сямейных каштоўнасцей, — зазначыла Ірына Аляксандраўна. Яна перадала сімвалічны ключ для адкрыцця тата-залы Аляксандру Бураку, бацьке аднаго з вучняў СШ №38 і мадэратару школьнага спартыўнага клуба.

Ідэя стварэння тата-залы, як расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Надзея Баравік, належыць настаўніку фізічнай культуры Сяргею Шарыкаву. Тата-зала ў СШ №38 будзе працаваць па суботах, займацца спортам дзеці са сваімі татамі могуць бясплатна.

У першы дзень работы тут адбылася спартландыя. Дзеці з татамі раздзяліліся на каманды па дзесяць чалавек. Вынікі спаборніцтваў аб’явіла журы, у складзе якого быў воін-інтэрнацыяналіст Эдуард Скотнікаў. Адкрывалі тата-залу 15 лютага, у дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў 1989 годзе, гэта сімвалічная дата, аб чым і нагадаў пачэсны госць.

Пераможцай стала каманда “Маланка”, якая набрала найбольшую колькасць балаў, другое месца ў “Каметы”, трэцяе заняла каманда “Страла”. У выніку кожны з прысутных змог пераканацца, што развіццё сямейна-спартыўнага праекта — справа карысная. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля ЕРМАКОВА, студэнтка ВДУ імя П.М. Машэрава. Фота аўтара.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений