4 лютага ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбудзецца адкрыццё абласной выставы народнай творчасці, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі.
4 лютага ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбудзецца адкрыццё абласной выставы народнай творчасці, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Тэматычныя творы на выставе прадстаўлены па намінацыях:
- падарунак ветэрану (творчыя працы, кампазіцыя, сувенір у выглядзе падарунка).
- след вайны ў гісторыі маёй сям’і, маёй краіны (паказ герояў і іх учынкаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, трагічныя дзеянні вайны, гераічныя подзвігі ў баях за Бацькаўшчыну).
- салют Перамогі (паказ ваеннай тэхнікі, святочнае шэсце ветэранаў, падарункі ветэранам).
- нашчадкі (адлюстраванне мірнага жыцця, мірных дасягненняў, гонар за людзей тылу, дзяцей вайны).
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.