Біскуп Алег Буткевіч благаславіў падмуркі новага касцёла ў Віцебску

logo
Четверг, 09.04.2020 14:37 | Рубрика: Религия
07500

Епіскап Віцебскай каталіцкай епархіі наведаў парафію святога Уладзіслава ў мікрараёне Білева ў Пальмавую нядзелю і благаславіў падмуркі касцёла ў гонар святога Ігнація Лаёлы.

З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі на ўрачыстым мерапрыемстве не было шмат вернікаў. Аднак тыя, якія прыйшлі, не хавалі сваёй радасці, бо мясцовыя каталікі чакалі ўжо даўно гэтай падзеі. Вернікі маліліся і збіралі ахвяраванні, каб нарэшце можна было распачаць будаўніцтва святыні.

Архітэктурныя формы касцёла святога Ігнація запраектаваныя ў сучасным стылі, каб гарманічна ўпісвацца ў навакольнае асяроддзе новага мікрараёна, быць зручным для ўсіх катэгорый парафіянаў. А гэта лягчэй ажыццявіць пры будаўніцтве святыні сучаснай канструкцыі. Праектам прадугледжана, што малітоўная частка плошчай 274 квадратныя метры разлічана на 230 чалавек, у адміністрацыйным блоку будуць размешчаны класы і залы для заняткаў. Памеры аб’екта ў цэлым складаюць 40,6 на 22,25 метра.

Плануецца, што будынак касцёла ўдасца здаць праз год. Будаўніцтва вядзецца за кошт ахвярадаўцаў.

Каталіцкая парафія святога Уладзіслава існуе ў Віцебску з 2008 года.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Фота ксёндза Віктара МІСЕВІЧА. Catholicnews.by