 Падчас нядаўняга пасяджэння штаба па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Прарыў» ва Ушацкім раёне архітэктары, праектанты, эксперты не толькі акрэслілі планы будучых этапаў, але і падвялі вынікі першага. Удзел у пасяджэнні прыняў аўтар мемарыяла Юрый Градаў, кіраўніцтва раёна прадстаўлялі намеснік старшыні райвыканкама
Падчас нядаўняга пасяджэння штаба па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Прарыў» ва Ушацкім раёне архітэктары, праектанты, эксперты не толькі акрэслілі планы будучых этапаў, але і падвялі вынікі першага. Удзел у пасяджэнні прыняў аўтар мемарыяла Юрый Градаў, кіраўніцтва раёна прадстаўлялі намеснік старшыні райвыканкамаАндрэй Галяковіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Захарэнка.
Нагадаем, што маштабныя работы на гэтым гісторыка-культурным помніку распачаліся два месяцы таму. Тэндар на правядзенне першага этапа — рэканструкцыі сцяны, расколатай на дзве глыбы — выйграла прадпрыемства «Віцебскгандальбуд». За адзначаны перыяд яго работнікі зрэзалі і адрамантавалі пашкоджаныя карозіяй апорныя канструкцыі, наварылі новыя, «апранулі» ў новую бетонную шубу, правялі гідраізаляцыю і афарбоўку. Па словах Андрэя Галяковіча, на ўсе гэтыя работы затрачана больш мільярда рублёў, выдзеленых са сродкаў, заробленых жыхарамі нашай краіны падчас рэспубліканскага суботніка.
 Зараз ідзе падрыхтоўка да другога, не менш маштабнага і сур’ёзнага этапа — рэстаўрацыі фігуры партызана. Вядома ж, гаворкі пра поўную замену гэтага цэнтральнага элемента комплексу няма — з дапамогай сучасных тэхналагічных прыёмаў яго ўмацуюць, абновяць знешні выгляд.
Зараз ідзе падрыхтоўка да другога, не менш маштабнага і сур’ёзнага этапа — рэстаўрацыі фігуры партызана. Вядома ж, гаворкі пра поўную замену гэтага цэнтральнага элемента комплексу няма — з дапамогай сучасных тэхналагічных прыёмаў яго ўмацуюць, абновяць знешні выгляд.— Наша галоўная задача — захаваць усё прыбліжана да арыгіналу, але з карэкціроўкай часу, — кажа Юрый Градаў. — Мы будзем грунтоўна і прадумана рухацца па намечаным плане, каб нашы паслядоўнікі як мага пазней вярнуліся да рэстаўрацыі аднаго з самых значных помнікаў Беларусі.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ, карэспандэнт раённай газеты «Патрыёт».
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

 
                                							







 
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
     
                     
                     
                     
                     
                    



